Цыкл гадзін гістарычнай кнігі “Навагрудчына ў аб’ектыве гісторыі” быў распачаты ў кастрычніку. Студэнтаў гандлёва-эканамічнага каледжа сустрэлі  ў музеі “Страчаная спадчына”. Ім прапаноўваліся цікавыя матэрыялы для азнаямлення пра адзін з аб’ектаў гістарычнай спадчыны – Шчорсаўскім палацава-паркавым комплексе, славутай бібліятэцы Храптовіча. Не была пакінута без увагі асоба  Іахіма Літавора Храптовіча і яго дзейнасць. Студэнты таксама даведаліся пра калекцыю кніг з асабістых бібліятэк чытачоў, якая знаходзіцца ў музеі.

 

 

Добавить комментарий