/ 23 ноября, 2018

22 лістапада 2018 года ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча-дыялог з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вольгай Мікалаеўнай Папко. Прыемнай нагодай для спаткання стала ўзнагароджанне ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь (згодна Пастановы Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь). Дэпутат распавядала аб сваёй дзяржаўнай дзейнасці, спынілася на тэмах зберажэння і папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, расказала пра турыстычны патэнцыял Навагрудскага раёна, вызначыла перспектывы яго выкарыстання. У адказ галоўны бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара даклала пра краязнаўчую дзейнасць Навагрудскай раённай бібліятэкі, пра міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына”, пра базы дадзеных “Навагрудак у выяўченчым мастацтве” і “Персаналіі”. Дыялог атрымаўся цёплым і двухбакова зацікаўленым. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады. Яны таксама прымалі ўдзел у абмеркаваннях, давалі адказы на ўзнікаючыя пытанні.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий