21 лістапада адбылася прэзентацыя другога выпуска літаратурна-мастацкага альманаха “Созвездие”. Прэзентацыя першай кнігі альманаха прайшла ў красавіку. Ідэя выдання зборніка належыць аўтару праекта Мікалаю Герасімаву. Гасцямі творчай сустрэчы сталі паэт, празаік, публіцыст і складальнік зборніка Мікалай Герасімаў, паэты Ала Герасімава, Тамара Кавальчук, Ганна Валенцік, Мікалай Сініца, Аляксандр Абадзінскі, Святлана Абдулаева. Мікалай Герасімаў расказаў пра гісторыю стварэння зборніка. На прэзентацыі ў аўтарскім гучалі вершы, ішла размова-роздум пра сутнасць творчасці. Кожны аўтар меў магчымасць выказаць свой пункт гледжання, прачытаць радкі любімых вершаў. У гэты дзень зала бібліятэкі была напоўнена энергіяй дабра і святла.

Добавить комментарий